Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2015, 12:49

Амаль 430 прапаноў паступіла ад мінчан у карэкціроўку генплана беларускай сталіцы

16 лістапада, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Амаль 430 прапаноў паступіла ад жыхароў беларускай сталіцы па горадабудаўнічым праекце "Генеральны план Мінска (карэкціроўка)". Аб гэтым паведаміў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Павел Лучыновіч сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Грамадскае абмеркаванне стратэгічнага для сталіцы дакумента праводзіла УП "Мінскграда" з 12 кастрычніка па 13 лістапада. "Гэта ў тры разы даўжэй, чым таго патрабуе заканадаўства. Акрамя таго, абмеркаванне было прадоўжана яшчэ на тыдзень у сувязі з высокай цікавасцю мінчан", - заўважыў кіраўнік профільнага камітэта мэрыі.

Паводле яго слоў, у абмеркаванні генплана прыняло ўдзел амаль 3 тыс. чалавек. Кожны дзень прэзентацыю наведвала амаль 100 чалавек. "Была заведзена кніга для прапаноў і заўваг. У пісьмовым выглядзе паступіла 428 прапаноў, у тым ліку ў форме асобных пісем - 103 прапановы. Таксама паступілі 2 пісьмовыя калектыўныя звароты, якія датычыліся экалагічнай праблематыкі, зносу сядзібнай забудовы", - праінфармаваў Павел Лучыновіч.

Дзве трэці прапаноў складаюць пытанні зносу, захавання сядзібнай забудовы, 5 працэнтаў - зносу шматкватэрных малапавярховых дамоў. Акрамя таго, мінчан цікавяць пытанні тэрмінаў зносу, атрымання дазволаў на рэканструкцыю і добраўпарадкаванне сядзібнай забудовы, а таксама прадастаўлення розных відаў кампенсацыі за жыллё, якое зносіцца.

"Мінскграда" і камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама завяршылі распрацоўку генплана сталіцы з улікам пастаўленых кіраўніком дзяржавы задач. Гэтыя задачы знайшлі адлюстраванне ў праектных рашэннях плана. Сярод прыярытэтных Павел Лучыновіч назваў скарачэнне да 2019 года штогадовых аб'ёмаў будаўніцтва жылля да 600 кв.м і будаўніцтва жылля за кошт развіцця гарадоў-спадарожнікаў для 100-120 тыс. жыхароў горада, выключэнне для горадабудаўнічага выкарыстання існуючых у межах горада сельскагаспадарчых зямель. Таксама прадугледжваецца эфектыўнае выкарыстанне існуючых вытворчых плошчаў вытворчых прадпрыемстваў, мадэрнізацыя, трансфармацыя, развіццё і стварэнне новых, у асноўным у заходнім сектары Мінска, паколькі ў гэтым сектары горада сканцэнтраваны асноўныя працоўныя рэсурсы. Прадугледжваецца рэканструкцыя малапавярховай сядзібнай забудовы з вялікім фізічным зносам, развіццё транспартнай інфраструктуры горада.

"Цяпер атрыманы ўзгадненні амаль усіх зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў. Ідзе работа з Мінаблвыканкамам і Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва. Складзены графік узгаднення зацвярджэння генплана", - сказаў старшыня камітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі