Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2016, 10:27

Акцыя "Увага - дзеці" стартавала ў Беларусі

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!" з 25 мая па 5 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ МУС Беларусі.

Акцыя арганізоўваецца ў мэтах папярэджвання і прафілактыкі дзіцячага траўматызму на дарогах. Напярэдадні школьных канікул інспектары ДАІ плануюць наведаць працоўныя і навучальныя калектывы, а таксама правесці рэйды з мэтай растлумачэння правіл бяспечных паводзін непаўналетніх на дарозе.

У дні правядзення акцыі рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар. Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца выкананню вадзіцелямі скораснага рэжыму, правіл праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозцы дзяцей.

У Дзяржаўтаінспекцыі таксама праінфармавалі, што 27 мая пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху "У дарогі няма канікулаў!".

У ДАІ звярнулі ўвагу, што, паводле статыстыкі, 70 працэнтаў аварый з удзелам непаўналетніх здараецца па віне дарослых. За студзень-красавік 2016 года ў Беларусі здарылася 77 ДТЗ з удзелам дзяцей, у якіх 2 дзіцяці загінулі, а яшчэ 75 атрымалі раненні. Сярод непаўналетніх удзельнікаў ДТЗ - 40 пешаходаў, 30 пасажыраў, 6 веласіпедыстаў і адзін вадзіцель матацыкла. У маі загінула яшчэ адно дзіця і 30 атрымалі раненні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі