Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Экспарт прадукцыі АПК
20 ліпеня 2018 Стужка навiн
Усе навіны

Акцыя "Тыдзень лесу" пройдзе ў Беларусі з 14 па 21 красавіка

Грамадства 29.03.2018 | 15:17
Фота з архіва
Фота з архіва

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыя "Тыдзень лесу" пройдзе ў Беларусі з 14 па 21 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

"У гэтым годзе акцыя, арганізатарам якой традыцыйна выступае Міністэрства лясной гаспадаркі, будзе прысвечана Году малой радзімы і аднаўленню лясоў, пашкоджаных у выніку масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў у 2017 годзе. Галоўная мэта мерапрыемства - прыцягненне шырокай увагі грамадскасці да праблем ляснога фонду, папулярызацыя беражлівых адносін да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў", - адзначылі ў прэс-службе.

Акцыя праводзіцца 11-ы раз. "Як паказвае статыстыка, з кожным годам да мерапрыемства далучаецца ўсё большая колькасць беларусаў. Толькі ў мінулым годзе свой уклад у прымнажэнне ляснога фонду краіны ўнеслі каля 82,5 тыс. чалавек. Іх рукамі пасаджаны амаль 21 млн дрэў. Усяго ў ходзе "Тыдня лесу-2017" лясныя культуры былі створаны на плошчы 6,7 тыс. га, з іх 1,1 тыс. га - участкі лесу, пашкоджаныя ўраганамі. Акрамя таго, былі адрамантаваны месцы адпачынку, праведзены работы па ўборцы захламленасці, ачыстцы прыдарожных палос", - расказалі ў ведамстве.

Цяпер лясгасы і ДВЛГА вызначаюць пералік аб'ектаў, на якіх будуць арганізаваны работы па лесааднаўленні і навядзенні парадку ў час цяперашняй акцыі. Чакаецца, што яна пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны. Мінлясгасам зацверджаны склад аргкамітэта і распрацаваны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні "Тыдня лесу". Свае абласныя планы мерапрыемстваў распрацавалі і ўсе дзяржаўныя вытворчыя лесагаспадарчыя аб'яднанні. "Для таго каб прыняць удзел у акцыі "Тыдзень лесу-2018", жыхарам нашай краіны неабходна звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва. Спецыялісты не толькі вызначаць месца і від работы, але і забяспечаць неабходным інвентаром, пасадачным матэрыялам", - растлумачылі ў прэс-службе.

У акцыі штогод прымаюць актыўны ўдзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дэпутацкі корпус, кіраўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, бізнес-супольнасць. Для прыцягнення яшчэ большай увагі да мерапрыемства па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі быў падрыхтаваны тэматычны відэаролік аб зялёным багацці Беларусі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Экспарт прадукцыі АПК Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-маі вырас на 6,5% і дасягнуў $2,071 млрд.