Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лютага 2016, 18:09

Абмен і атрыманне пашпартоў у Беларусі будзе абыходзіцца даражэй

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памеры платы за правядзенне некаторых адміністрацыйных працэдур у Беларусі будуць павялічаны. Адпаведнае рашэнне змешчана ва ўказе нумар 53 ад 15 лютага, паведамляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

"Напрыклад, выдача пашпарта грамадзяніну Беларусі, які пражывае ў Беларусі, у сувязі з дасягненнем 14-гадовага ўзросту, а таксама выдача названага дакумента ў выпадку яго страты або крадзяжу абыдуцца грамадзяніну ў 1 базавую велічыню (Br210 тыс. - Заўвага БЕЛТА) прытым, што цяпер - 0,5 базавай", - гаворыцца ў паведамленні.

У адносінах да беларусаў, якія знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні, захоўваецца бязвыплатны характар правядзення названых працэдур.

Акрамя таго, павялічаны памеры платы за працэдуры, звязаныя з абменам пашпартоў грамадзян Беларусі, якія пражываюць у рэспубліцы, а таксама выдачай і абменам пасведчання на права жыхарства замежным грамадзянам або асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у рэспубліцы.

Указам таксама зменены кошт некаторых працэдур у сферы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану. Так, рэгістрацыя змены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку замест 1 БВ будзе каштаваць 2 БВ.

Кошт выдачы паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану, а таксама аднаўленне запісаў актаў грамадзянскага стану павялічаны з 0,5 да 1 БВ.

Акрамя пералічанага, у Беларусі павялічаны кошт правядзення асобных адміністрацыйных працэдур у сферах афармлення знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў краіне, аховы аб'ектаў правоў прамысловай уласнасці, транспарту, прастаўлення апастыля на дакументах, легалізацыі дакументаў і іншых сферах.

Указ уступае ў сілу з 19 лютага 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі