Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 чэрвеня 2016, 15:00

Завяршыўся візіт Лукашэнкі ва Узбекістан

24 чэрвеня, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. Завяршыўся візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з міжнароднага аэрапорта Ташкент, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сталіцы Узбекістана Прэзідэнт прыняў удзел у пасяджэнні савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Гэта быў першы саміт ШАС, у якім Беларусь прыняла ўдзел на вышэйшым узроўні ў новым статусе наглядальніка.

У сваім выступленні на саміце беларускі лідар заявіў аб намеры Беларусі актыўна ўдзельнічаць у рабоце арганізацыі па ўсіх напрамках, якія маюць узаемны інтарэс. "Цвёрда перакананы ў тым, што ШАС з'яўляецца запатрабаванай перагаворнай пляцоўкай для калектыўнай выпрацоўкі механізмаў процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам", - адзначыў ён.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, другім магістральным напрамкам узаемадзеяння ў рамках ШАС павінна стаць эканамічная кааперацыя. Кіраўнік беларускай дзяржавы зрабіў акцэнт і на неабходнасці ўзаемадзеяння Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва з Еўразійскім эканамічным саюзам.

"Як краіна-наглядальнік у ШАС мы не збіраемся, гаворачы спартыўнай тэрміналогіяй, сачыць за гульнёй з "лаўкі запасных". Беларусь гатова стаць актыўным "палявым іграком" на прасторы арганізацыі і ўнесці важкі ўклад у яе работу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У Ташкенце таксама адбыліся двухбаковыя перагаворы беларускага лідара са Старшынёй КНР і прэм'ер-міністрам Індыі. Бакі абмеркавалі пытанні па развіцці гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі перспектыўных праектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі