Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 ліпеня 2016, 19:10

Заканадаўства ў сферы рынку каштоўных папер і страхавой дзейнасці ўдасканальваецца ў Беларусі

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заканадаўства ў галіне дзяржаўнага рэгулявання рынку каштоўных папер і страхавой дзейнасці ўдасканальваецца ў Беларусі. Гэта прадугледжана дэкрэтам нумар 3 і ўказам нумар 272, якія Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Гэтыя нарматыўныя прававыя акты вызначаюць пералік падстаў для прыпынення здзелак з каштоўнымі паперамі, прадастаўляюць дзяржаўнаму рэгулятару права атрымаць на бязвыплатнай аснове інфармацыю, што змешчана ў рэестры рухомай маёмасці, абцяжаранай закладам. Акрамя таго, устанаўліваецца абавязак дэпазітарыяў прадстаўляць канфідэнцыяльную інфармацыю аб дэпанентах цэнтральнаму дэпазітарыю каштоўных папер у Беларусі.

У сферы дзяржаўнага рэгулявання страхавой дзейнасці ўстаноўлена, што страхавыя арганізацыі абавязаны распрацоўваць бізнес-планы развіцця на тры гады і арганізоўваць сістэму ўнутранага кантролю. У выпадку спынення дзеяння ліцэнзіі на ажыццяўленне страхавой дзейнасці яны павінны забяспечваць выкананне або перадачу сваіх абавязацельстваў, прынятых па дагаворах страхавання, або скасаванне дагавораў страхавання на працягу года пасля спынення дзеяння ліцэнзіі.

Міністэрства фінансаў надзяляецца дадатковымі правамі кантролю над страхавой дзейнасцю ў краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі