Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Працэсія Божага цела ў Мінску
Учора 11:40 Фотарэпартаж
Усе навіны

Вучэнне "Захад-2017" у Беларусі неабходна правесці максімальна празрыста - Лукашэнка

Прэзідэнт 20.03.2017 | 12:26

20 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017", якое пройдзе восенню на тэрыторыі Беларусі, неабходна правесці максімальна празрыста. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння пры дакладзе задумы маючага адбыцца вучэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Маючае адбыцца мерапрыемства абсалютна празрыстае, і я патрабую ад усіх вас, каб гэта мерапрыемства на тэрыторыі нашай краіны было празрыстым і ўсе мерапрыемствы былі даступныя не толькі для нашых сяброў па АДКБ, ЕАЭС, СНД, але і для прадстаўнікоў Паўночнаатлантычнага блока - НАТА. Мы нічога не ўтойваем і ўтойваць не павінны. Калі натаўцы хочуць прысутнічаць на нашым вучэнні, калі ласка. Тым больш, я такую інфармацыю і такія сігналы з іх боку ўжо атрымліваю", - заявіў Прэзідэнт.

"Яшчэ раз хачу падкрэсліць для тых, хто пасылае гэтыя сігналы: мы ні ад каго не закрываемся. Мы запросім усіх жадаючых на гэтыя вучэнні. І вы ўбачыце, што яны маюць выключна абарончы характар. Што ні мы, ні Расійская Федэрацыя на гэтым напрамку не збіраемся не тое што на кагосьці наступаць, мы не збіраемся каго б там ні было правакаваць тут. Ні ў якім разе. Мы на ўсялякі выпадак рыхтуемся забяспечыць сваю бяспеку ў любой сітуацыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама папрасіў міністра абароны далажыць аб стане спраў у беларускай арміі, існуючых праблемных пытаннях і шляхах іх вырашэння ў гэтым годзе.

"Разумеючы, што маючае адбыцца вучэнне з'яўляецца важным мерапрыемствам падрыхтоўкі армій дзвюх дзяржаў, хацеў бы, каб у цэлым была дадзена ацэнка эфектыўнасці двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва з Расіяй, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Для мяне гэта яшчэ важна перад магчымым пасяджэннем Вышэйшага дзяржаўнага савета. Калі ёсць нейкія праблемы, каб я мог іх абазначыць перад кіраўніцтвам Расіі і прыцягнуць увагу да больш эфектыўнага супрацоўніцтва ў рамках нашых пагадненняў па абароне Саюзнай дзяржавы".

Прэзідэнт пацікавіўся асноўнымі задачамі сумеснага вучэння, паслядоўнасцю іх вырашэння, складам войскаў, раёнамі правядзення мерапрыемства, а таксама чаканымі практычнымі вынікамі.

Кіраўнік дзяржавы патрабуе ад кіраўніцтва Мінабароны дасканала прадумаць пытанні ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі і мясцовымі органамі ўлады па ўсіх аспектах вучэння. У сувязі з гэтым ён адзначыў, што ў выпадку ўзнікнення канфлікту на тэрыторыі Беларусі будзе задзейнічана ўсё насельніцтва, а не толькі Узброеныя Сілы.

"Не трэба думаць аб тым, што калі раптам нейкі канфлікт, то армія будзе дзейнічаць сама па сабе, а ўсе будуць сядзець, склаўшы рукі, і чакаць вынікаў, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы і рыхтуем людзей, у прыватнасці ствараючы сілы тэрытарыяльнай абароны. І рыхтуем, акрамя сіл тэрытарыяльнай абароны, усё насельніцтва да таго, каб абараніць тэрыторыю нашай краіны і інтарэсы нашай дзяржавы".

"Прыбыццё і знаходжанне расійскіх войскаў на нашай тэрыторыі павінна пакінуць у памяці афіцэраў і салдат, нашых гасцей, толькі станоўчыя эмоцыі. Гэта нашы людзі. Нам разам адстойваць нашу абарону і бяспеку", - дадаў беларускі лідар.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Збіраем дзіця ў лагер Больш за 350 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў адпачнуць гэтым летам у аздараўленчых лагерах Беларусі.