Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 ліпеня 2018, 15:28

Вяскоўцы змогуць набываць жыллё, перададзенае на баланс ЖКГ ад сельгасарганізацый

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 287 "Аб продажы жылых дамоў (кватэр) у сельскай мясцовасці", які стварае дадатковыя ўмовы для замацавання кадраў у вёсцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Грамадзянам прадастаўлена права набываць займаемыя імі жылыя памяшканні ў арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якім гэтыя памяшканні былі перададзены пры рэалізацыі ўказаў па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Дакумент таксама вызваляе сельгасарганізацыі ад падаткаабкладання па аперацыях, звязаных з пераводам на адпаведныя райвыканкамы доўгу па льготных крэдытах, атрыманых на будаўніцтва, рэканструкцыю і набыццё жылых дамоў або кватэр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі