Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лістапада 2017, 13:58

Валавы рэгіянальны прадукт Гомельскай вобласці ў студзені-кастрычніку павялічыўся на 2,5 працэнта

24 лістапада, Гомельская вобласць /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Валавы рэгіянальны прадукт Гомельскай вобласці ў студзені-кастрычніку павялічыўся на 2,5 працэнта. Аб гэтым было даложана Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў ходзе рабочай паездкі кіраўніка дзяржавы ў Гомельскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Заданне па валавым рэгіянальным прадукце на студзень-кастрычнік было 101,3 працэнта, па факце ў нас 102,5 працэнта. Тэмп росту валавой дабаўленай вартасці па сельскай гаспадарцы склаў 106,3 працэнта, прамысловасці - 105,2 працэнта, транспарце і сувязі - 104,3 працэнта, аптовым і рознічным гандлі - 102,4 працэнта, будаўніцтве - 102,1 працэнта", - паведаміў старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік.

Па тэмпах росту развіцця эканомікі Гомельская вобласць займае трэцяе месца сярод рэгіёнаў, уступаючы Мінскай і Брэсцкай абласцях.

Паводле слоў Уладзіміра Дворніка, Гомельская вобласць прыцягвае большы аб'ём інвестыцый у асноўны капітал. За студзень-кастрычнік ён павялічыўся на 14,5 працэнта.

"Мадэрнізацыя Мазырскага НПЗ ідзе з апярэджаннем. У гэтым годзе прайшлі экватар. Мы ставім задачу да 1 ліпеня 2018 года завяршыць будаўніча-мантажныя работы, а да канца года выйсці на праектную магутнасць", - растлумачыў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка.

Прэзідэнт пацікавіўся работай буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў вобласці. "Усе працуюць з тэмпам росту большым за 100 працэнтаў, за выключэннем нафтаперапрацоўчага завода", - сказаў Уладзімір Дворнік.

Асобна кіраўнік дзяржавы спытаў аб тым, ці ўдалося пераадолець спад у рабоце Беларускага металургічнага завода. Уладзімір Сямашка адказаў, што прадпрыемства нарошчвае аб'ёмы вытворчасці. На дакрызісныя аб'ёмы завод павінен выйсці ў 2018 годзе.

Паводле слоў Уладзіміра Дворніка, у Гомельскай вобласці ўдзельная вага запасаў гатовай прадукцыі ў сярэднямесячным аб'ёме вытворчасці складае 26,3 працэнта. Гэта самы нізкі паказчык сярод рэгіёнаў.

У студзені-верасні Гомельская вобласць прыцягнула прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове на суму $79,6 млн пры заданні $70 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі