Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 чэрвеня 2016, 19:26

Уладзімір Дворнік і Міхаіл Русы ўзнагароджаны ордэнамі Айчыны III ступені і Пашаны

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўных узнагарод Беларусі за шматгадовую плённую працу, асабістую мужнасць і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, значны асабісты ўклад у пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС удастоены 12 чалавек у розных сферах дзейнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы і старшыня Нараўлянскага райвыканкама Валерый Шляга ўдастоены ордэна Пашаны.

Медалём "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый" узнагароджаны дырэктар рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Налібоцкі" Васіль Гуркоў і дацэнт 1-й кафедры дзіцячых хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Таццяна Роўбуць.

Сем чалавек удастоены медаля "За працоўныя заслугі". У іх ліку намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Гарбачоў, старшыня Гомельскага гарвыканкама Пётр Кірычэнка, старшыня міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб'яднання "Дапамога дзецям Чарнобыля" Генадзь Карэцкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі