Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2017, 09:00

Прэзідэнцкі фонд выдзеліць Br598 тыс. на завяршэнне капрамонту музея Бялыніцкага-Бірулі

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 верасня падпісаў распараджэнне нумар 153рп, якім зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва аб выдзяленні больш як Br598 тыс. са сродкаў фонду на завяршэнне ў 2017 годзе капітальнага рамонту былога дома купца Анташкевіча ў Магілёве, у якім размяшчаецца філіял Нацыянальнага мастацкага музея "Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

За кошт асігнаванняў з рэспубліканскага бюджэту будзе выдзелена звыш Br471,2 тыс. За кошт адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурныя каштоўнасці або зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, кампенсацый за нанесены ўрон такім аб'ектам - Br126,8 тыс.

Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі - гэта першы ў рэспубліцы мемарыяльны музей, прысвечаны жыццю і творчасці мастака. Завяршэнне капітальнага рамонту дасць магчымасць размясціць у ім паўнацэнную экспазіцыю больш як з 500 карцін, далучыць насельніцтва да лепшых узораў выяўленчага мастацтва.

Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Беларусі з'яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, стварэння спрыяльных умоў для пазіцыянавання беларускай культуры і яе гісторыі як складніка сусветнай культурнай прасторы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі