Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2017, 13:49

Прэзідэнт: трэба рабіць усё, каб маладыя спецыялісты хацелі заставацца ў дашкольнай адукацыі

24 жніўня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Дзяржаве трэба зрабіць усё, каб маладыя спецыялісты захацелі застацца ў сферы дашкольнай адукацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педагагічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння нам трэба вырашыць яшчэ адну задачу - укамплектаваць дзіцячыя сады кваліфікаванымі спецыялістамі. Накіроўваючы маладых спецыялістаў, трэба зрабіць усё, каб, адпрацаваўшы па размеркаванні, яны захацелі там застацца. Таксама неабходна ўдасканальваць праграмы і методыкі работы з выхаванцамі дзіцячых садоў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт папярэдзіў урад і мясцовыя органы ўлады, што да канца 2020 года гэтыя і іншыя пытанні дашкольнай адукацыі павінны быць вырашаны поўнасцю.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу: для таго, каб дашкольная адукацыя была якаснай і даступнай, за апошнія гады ў Беларусі зроблена нямала. Па гэтым паказчыку рэспубліка з'яўляецца лідарам у рэгіёне. "Яшчэ не так даўно даволі вострым было пытанне недахопу месц у дзіцячых садах і яслях. Асабліва гэта датычылася мікрараёнаў-новабудоўляў, дзе сацыяльная інфраструктура не паспявала за будаўніцтвам жылля. Гэта праблема вырашаецца. У Беларусі актыўна будуюцца новыя дашкольныя ўстановы. Толькі ў 2016 годзе ўведзена ў эксплуатацыю 12 дзіцячых садоў, у 2017-м - яшчэ 16. Арганізаваны падвоз выхаванцаў, адкрыты групы кароткачасовага знаходжання", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў комплексе беларуская дашкольная адукацыя не мае аналагаў у свеце: яна ў асноўным бясплатная, усе маюць аднолькавы доступ да яе, дзяржава да ўсіх адносіцца аднолькава. "Нідзе ў свеце такога няма: па-першае, трэба заплаціць значную суму, па-другое, элітныя дзеці - у элітных установах, і гэтак далей. Таму ў комплексе наша дашкольная адукацыя лепшая ў свеце. І гэта не галаслоўная заява", - падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што розніца толькі ў пэўных падыходах і методыках работы. "Мы можам, убачыўшы новую форму ў Японіі, захапляцца: ах, як гэта добра, як гэта прыгожа! Магчыма, добра і прыгожа. Але трэба заўсёды разумець: ці трэба нам гэта і ці падыдзе нам гэта. Падыдзе - давайце пераймаць. Мы вельмі шмат, адкрыўшыся ўсяму свету ў сярэдзіне 1990-х, пераймалі. А яны дагэтуль зайздросцяць нам. Асабліва простыя людзі, тыя, якія не маюць доступу да дашкольнай адукацыі", - канстатаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі