Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 красавіка 2013, 12:21

Палескі дзяржуніверсітэт перадаецца Мінадукацыі з падпарадкавання Нацбанка

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт перадаецца з падпарадкавання Нацыянальнага банка ў падпарадкаванне Міністэрства адукацыі. Адпаведны ўказ нумар 141 "Аб некаторых пытаннях установы адукацыі "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" 2 красавіка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Асноўныя напрамкі дзейнасці ўніверсітэта захаваны. ВНУ будзе ажыццяўляць падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, а таксама навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць у мэтах развіцця банкаўскай сістэмы, біятэхналагічнай галіны, малога і сярэдняга інавацыйнага прадпрымальніцтва ў рэгіёне Прыпяцкага Палесся, унутранага і ўязнога турызму ў гэтым рэгіёне, фізічнай культуры і спорту, інфармацыйных тэхналогій", - растлумачылі ў прэс-службе.

Прыняцце ўказа будзе садзейнічаць удасканаленню сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і навуковых работнікаў, а таксама забяспечыць далейшае развіццё Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта як унікальнага навукова-інавацыйнага і вучэбна-вытворчага комплексу ў сістэме Мінадукацыі.

Нацбанк прадоўжыць фінансаванне ўніверсітэта ў частцы, якая датычыцца падрыхтоўкі спецыялістаў для банкаўскай сістэмы.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі