Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 чэрвеня 2017, 09:06

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена 12 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці

23 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аб'явіў Падзяку 12 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У іх ліку - вядучы інжынер-тэхнолаг аддзела развіцця інавацыйных тэхналогій Беларускага навукова-даследчага і праектнага інстытута нафты вытворчага аб'яднання "Беларуснафта" Міхаіл Галай. Ён удастоены гэтай узнагароды за плённую работу, значны асабісты ўклад ва ўкараненне эфектыўнай тэхналогіі нафтаздабычы.

Падзяка Прэзідэнта за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры аб'яўлена таксама мастацкаму кіраўніку Гомельскай абласной філармоніі Галіне Паўлянок і галоўнаму дырыжору камернага хору гэтай дзяржаўнай установы Алене Сакаловай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі