Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 студзеня 2016, 17:10

Лукашэнка зацвердзіў склад Савета Бяспекі Беларусі

14 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 13 студзеня ўказам нумар 7 зацвердзіў склад Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Старшынёй Савета Бяспекі з'яўляецца Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

У складзе Савета Бяспекі:

прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў,

старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч,

cтаршыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка,

старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала,

кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Косінец,

дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Станіслаў Зась,

старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў,

генеральны пракурор Аляксандр Канюк,

старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур,

міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч,

міністр замежных спраў Уладзімір Макей,

міністр абароны Андрэй Раўкоў,

міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка,

старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч,

старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык,

старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў,

старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Леанід Мальцаў,

начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Алег Белаконеў,

памочнік Прэзідэнта Беларусі па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі