Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 студзеня 2017, 19:12

Лукашэнка зацвердзіў дзяржпраграму інавацыйнага развіцця Беларусі да 2020 года

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Мэтай праграмы з'яўляецца забеспячэнне якаснага росту і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі з канцэнтрацыяй рэсурсаў на фарміраванні яе высокатэхналагічных сектараў, якія базіруюцца на вытворчасцях V і VI тэхналагічных укладаў.

У праграму ўключаны 75 праектаў па стварэнні новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Беларусі, у сферах машынабудавання, электронікі, будаўніцтва, нафтахіміі, медыцыны і фармацыі, энергетыкі, транспарту, сельскай гаспадаркі.

Рэалізацыя праграмы накіравана на фарміраванне і паскоранае развіццё высокатэхналагічных сектараў нацыянальнай эканомікі, замацаванне пазіцый рэспублікі на рынках навукаёмістай прадукцыі; забеспячэнне канкурэнтаздольнасці традыцыйных сектараў нацыянальнай эканомікі на аснове іх інавацыйнага развіцця і ўкаранення перадавых тэхналогій; фарміраванне рынку навукова-тэхнічнай прадукцыі і спрыяльнага асяроддзя для ажыццяўлення інавацыйнай дзейнасці.

Указам прадугледжана магчымасць штогадовага папаўнення праграмы новымі праектамі па ўзгадненні з кіраўніком дзяржавы.

У выніку выканання праграмы да 2020 года плануецца стварэнне больш як 70 высокадаходных экспартна арыентаваных вытворчасцей і амаль 9 тыс. новых рабочых месц.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі