Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лістапада 2017, 13:21

Лукашэнка: зарплата ў банках павінна адпавядаць узроўню зарплат у краіне

16 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Заработная плата ў банкаўскай сферы павінна адпавядаць існуючаму ўзроўню зарплат у краіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, заслухоўваючы даклад па асобных пытаннях крэдытна-фінансавых арганізацый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не стану ўтойваць, напэўна, з падачы ўрада, мы абыходзім галоўнае пытанне, па якім сёння таксама будзе размова: грашовае забеспячэнне, заработная плата, бонусы работнікаў і кіраўнікоў банкаўскіх устаноў. Тут мяне перасцерагаюць ад адкрытай на гэту тэму размовы, што гэта, маўляў, не спадабаецца МВФ, можа, і яшчэ якім-небудзь міжнародным арганізацыям. Пакуль я Прэзідэнт Беларусі і не планую быць прэзідэнтам або кіраўніком міжнародных арганізацый, таму і вам таксама раю адказваць і займацца пытаннямі Беларусі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што чым багацейшыя людзі ў краіне, тым лепш для яе кіраўніцтва. "Але мы ведаем рэальнасць, у якой жыве народ Беларусі: сёння ніхто не панствуе. Пяцьсот долараў або тысячу рублёў, пра якія мы гаварылі, - з такой вялікай цяжкасцю ва ўрада і ў тым ліку Нацыянальнага банка з падкантрольнымі банкамі, так цяжка ідзе гэта пытанне. Дык давайце будзем адпавядаць і ў банкаўскай сістэме гэтаму. Гэта значыць, зарплата павінна быць заробленай, заўсёды банкіры пра гэта гавораць, і я іх у гэтым падтрымліваю. Па ўсёй краіне дарэмна платы быць не павінна. Значыць, і ў банкаўскай сістэме зарплата павінна быць заробленай", - лічыць Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на той факт, што банкіры раздзяляюць сваю зарплату і заробленыя бонусы. "А што гэта не грошы? Можна выбудаваць такую сістэму, што будзеш капейкі атрымліваць на працягу месяца, года, а бонусамі можна падавіцца, як у народзе кажуць. Таму давайце глядзець у цэлым на тое, як гэта будзе выглядаць. Я толькі што гаварыў аб узроўні заработнай платы ў краіне. Хацелася б, каб банкаўская сістэма не была, цытую народ, "скопішчам тлустых катоў" (гэта не толькі гаворыць рабочы і вясковец, гэта гаворыць уся інтэлігенцыя). Банкаўскія работнікі павінны адпавядаць таму ўзроўню, які склаўся ў краіне па заработнай плаце і даходах", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Пасля аптымізацыі ў дзяржаўных органах, заўважыў ён, у ведамствах быў дакладна выбудаваны ўзровень заработнай платы. "Ад прэм'ер-міністра да старшыні сельсавета - ўсё дакладна і выразна. Скарачаешся, з'яўляюцца свабодныя грошы - забірай, размяркоўвай сярод астатніх. Вось у гэту сістэму павінна быць уманціравана і банкаўская сістэма, у тым ліку і кіраўнікоў нашых банкаў. Як бачыце, я тут не раздзяляю - прыватныя банкі і дзяржаўныя. Ёсць старшыня Нацыянальнага банка, устаноўлена яму грашовае забеспячэнне - пачынайце ад старшыні Нацыянальнага банка", - даручыў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў, што заработная плата павінна адпавядаць якасці і аб'ёму выкананых работ. "Не думаю, што кіраўнік канкрэтнага прыватнага або дзяржбанка працуе больш і якасней, чым старшыня Нацыянальнага банка. Калі так, тады трэба Прэзідэнту задумацца. Але пакуль я бачу, што гэта не так. Таму прывязаць заработную плату з бонусамі і іншым да старшыні Нацыянальнага банка - гэта цалкам нармальна", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў банкаў няма сваіх грошай. Яны карыстаюцца сродкамі фізічных і юрыдычных асоб. "Я некалі сказаў: калі ты на Захадзе знайшоў $1 млрд пад 1 працэнт, прывёз у краіну і выдаў пад 2,5 працэнта, тады мы павінны вельмі моцна заахвоціць гэты банк і яго кіраўніка. Гэта будзе зразумела", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што банкі не павінны вылучацца ў агульнай сістэме дзяржавы. "Давайце будзем з гэтага зыходзіць", - дадаў ён.

Прэзідэнт падрабязна цікавіўся сітуацыяй у крэдытна-фінансавых арганізацыях. У прыватнасці, яго цікавілі пытанні, якія могуць насцярожваць членаў урада і кіраўніцтва Нацыянальнага банка. "Здаецца, сітуацыя стабільная. Але якія, можа, рызыкі, пагрозы? Мы іх павінны бачыць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Дзейнасць банкаў павінна максімальна ўлічваць інтарэсы нацыянальнай эканомікі - ЛукашэнкаДзейнасць банкаў павінна максімальна ўлічваць інтарэсы нацыянальнай эканомікі - Лукашэнка
Прэзідэнт пацікавіўся, якія меры ў сувязі з гэтым прымае ўрад, наколькі падыходы, што прымяняюцца, адпавядаюць задачам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, ці адпавядае дзеючая сістэма сучасным умовам і лепшым сусветным практыкам.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі