Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лютага 2017, 09:02

Лукашэнка: воіны-інтэрнацыяналісты разам з ветэранамі выхоўваюць маладое пакаленне ў духу патрыятызму

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прыміце словы шчырай удзячнасці за доблесць, стойкасць і мужнасць, праяўленыя вамі ў гарачых кропках планеты. Мы помнім пайменна і смуткуем аб сынах Беларусі, якія цаной уласнага жыцця пацвердзілі вернасць прысязе і воінскаму абавязку, схіляем галовы перад іх бацькамі, удовамі і дзецьмі", - гаворыцца ў звароце.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што толькі праз гады прыйшло сапраўднае разуменне значнасці тых, ужо далёкіх падзей. "У сучаснай гісторыі вы былі першымі, хто даў рашучы адпор міжнароднаму тэрарызму", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

"Сёння воіны-інтэрнацыяналісты па-ранейшаму займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, добрасумленна працуюць на карысць роднай Беларусі. Дзякуй, што вы разам з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны прадаўжаеце дастойна выхоўваць маладое пакаленне ў духу сапраўднага патрыятызму", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі