Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 кастрычніка 2016, 12:13

Лукашэнка ўзгадніў назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Алег Вялічка будзе працаваць на пасадзе намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама.

Уладзімір Пенін зойме пасаду намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама.

Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на назначэнне Аляксандра Грыцука старшынёй Івацэвіцкага райвыканкама.

Алег Лындзін узгоднены на пасаду старшыні Дубровенскага райвыканкама.

Юрый Шарый узначаліць Жодзінскі гарвыканкам.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўзгадніў назначэнне Пятра Шостака на пасаду кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска і Арцёма Цурана на пасаду кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі