Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2016, 16:34

Лукашэнка: у аснове дзяржпалітыкі ляжыць клопат аб чалавеку

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У аснове дзяржаўнай палітыкі ляжыць клопат аб чалавеку і павышэнні дабрабыту людзей, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У аснове дзяржаўнай палітыкі ляжыць клопат аб чалавеку, аб павышэнні дабрабыту і якасці жыцця людзей. Гэта наш галоўны прынцып і магістральны шлях развіцця", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што ўсе сістэмныя рашэнні кіраўніцтвам краіны прыняты. "Намечаныя меры павінны садзейнічаць пераадоленню негатыўных тэндэнцый і аднавіць дынаміку сацыяльна-эканамічнага развіцця. Для гэтага патрэбна ініцыятыўная і зладжаная работа на агульны вынік як у цэнтры, так і на месцах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі