Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: у 2018 годзе мы павінны правесці сур'ёзнае мерапрыемства па ўдасканаленні адукацыі

Прэзідэнт 28.12.2017 | 12:16
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

28 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. У 2018 годзе ў Беларусі павінны правесці сур'ёзнае мерапрыемства па ўдасканаленні адукацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Палацы Рэспублікі на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей, якое прайшло ў рамках акцыі "Нашы дзеці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наступны год будзе самым сур'ёзным у плане адукацыі. Тут мы павінны правесці сур'ёзнае мерапрыемства па ўдасканаленні нашай адукацыі, зрабіць яе нармальнай і адаптаванай да сучаснага жыцця і жыцця ў будучым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, школьная праграма вельмі насычаная і складаная. "Вядома, важна гэты этап прайсці дастойна, набыць веды, таму што (вы, напэўна, таксама заўважылі) ісці ў будучыню без ведаў, асабліва цяпер, немагчыма. Жыццё стала значна складанейшым, і вам трэба гэта ўсё асвоіць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

З іншага боку, адзначыў ён, у Беларусі пастаянна праводзіцца работа па адаптацыі школьнай праграмы, робіцца ўсё, каб яна была даступнай і аптымальнай. "Каб настаўнікі і бацькі не насаджалі вам лішняга, каб вы, акрамя вучобы, у школьныя гады маглі займацца спортам, любімым мерапрыемствам. І мы ў гэтым напрамку нямала зрабілі", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Каляндар выпускніка-2018 30 мая - апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў; 1-9 чэрвеня - выпускныя экзамены за 9-я і 11-я класы; 9-10 чэрвеня - выпускныя вечары для вучняў 11-х (12-х) класаў; 2 мая - 1 чэрвеня - рэгістрацыя на ЦТ (30 чэрвеня - 3 ліпеня - рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні); 12 чэрвеня - 2 ліпеня - асноўны этап ЦТ (6, 8 і 10 ліпеня - рэзервовыя дні ЦТ).