Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2017, 16:41

Лукашэнка сумняваецца ў неабходнасці вяртання да пяцібальнай сістэмы ацэнак

24 жніўня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сумняваецца ў неабходнасці вяртання да пяцібальнай сістэмы ацэнак. Аб гэтым ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні педагогаў у час дыскусіі на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педсавета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рашэнне трэба прымаць тады, калі яно наспела. Вось яно становіцца абуральным, гаворачы словамі паэта. Вось праблема страшэнная. Так, я чую ў сродках масавай інфармацыі, бачу, чытаю, адсочваю працэс. Але гэта пытанне не мае крытычнай масы, яно не наспела для таго, каб тут прымаць нейкія рашэнні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што да сістэмы ацэнак ставяцца па-рознаму: старэйшае пакаленне прывыкла да пяцібальнай, і цяпер яму даводзіцца пераводзіць ацэнкі на стары лад, а моладзь ужо даўно вучыцца па дзесяцібальнай, і для яе тут няма праблем. "Шмат бацькоў за дзесяцібальную сістэму: прывыклі, ім нармальна, некаторыя асабліва і не ўнікаюць у гэта. Але большасць, я так адчуваю, усё ж такі схільныя да пяцібальнай: было прасцей. Але справа ж не ў прастаце, а ў эфектыўнасці той ці іншай сістэмы. Таму я лічу, што пытанне аб вяртанні да пяцібальнай сістэмы або пытанне захавання дзесяцібальнай сістэмы крыху перабольшана ў гэтым выпадку і не мае крытычнай масы, каб было патрэбна прымаць рашэнне. Пажывём - убачым. Думаю, гэта не вельмі ўплывае на імкненне нашых дзяцей мець добрыя веды", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што цікавіўся і меркаваннем свайго малодшага сына Мікалая па гэтым пытанні. Ён адказаў, што гэта сістэма нармальная, і да яе ўжо ўсе прывыклі. "Таму з усіх кропак, з усіх каардынат, якія мне як Прэзідэнту ўдаецца атрымаць, я раблю выснову, што нам спяшацца не трэба, неабходна паглядзець, дзесьці гэту сістэму ўзварухнуць, калі мы бачым нейкія недахопы. Хоць я асабіста прыхільнік пяцібальнай сістэмы: прасцей, добра і зручна, усё зразумела. Але ўсё ж такі цяпер ужо, праз некалькі гадоў работы гэтай дзесяцібальнай сістэмы, я адчуваю, што яна прыжылася", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі