Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 мая 2016, 09:03

Лукашэнка: сцэнічныя вобразы Наталлі Рудневай па праву ўваходзяць у скарбніцу нацыянальнай культуры

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Наталлю Рудневу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сваёй шматгадовай творчай дзейнасцю ў Вялікім тэатры Беларусі, талентам, адданасцю беларускаму музычнаму мастацтву Вы заслужылі прызнанне калег і любоў гледачоў як на Радзіме, так і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яркія вобразы, створаныя Наталляй Рудневай на сцэне опернага тэатра, і шматлікія канцэртныя праграмы па праву ўваходзяць у скарбніцу нацыянальнай культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі