Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 красавіка 2017, 12:51

Лукашэнка расказаў, якія выгады атрымлівае Беларусь ад удзелу ў АДКБ

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" расказаў, якія выгады атрымлівае дзяржава ад удзелу ў АДКБ, паведамляе БЕЛТА.

"Выгада ў тым, што мы атрымліваем самыя сучасныя веды, перш за ўсё аб цяперашніх войнах. Мы і самі тут не адстаём, у нас развіваецца ваенная навука, але перш за ўсё і ад Расійскай Федэрацыі мы атрымліваем гэтыя веды. Тут у нас усе ваенныя дзейнічаюць заадно: і міністры, і генералы, ды і мы з Прэзідэнтам Пуціным у тэме заўсёды знаходзімся", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, Беларусь мае магчымасць развіваць разам з іншымі дзяржавамі - членамі АДКБ ваенна-прамысловую галіну, а значыць, атрымліваць самае сучаснае ўзбраенне. "Калі нам патрэбны, дапусцім, нейкія лятальныя апараты, самалёты, бранятэхніка (мы мадэрнізуем і сваю тэхніку, якая ў нас ёсць), мы найноўшае ўзбраенне закупляем менавіта ў Расіі па ўнутрырасійскіх цэнах. Гэта таксама вельмі важна - мы можам забяспечваць сваю армію самымі сучаснымі відамі ўзбраенняў", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

"Калі б АДКБ не было, не думаю, что гэтыя працэсы ў нашых дзяржавах, нават у Расіі, ішлі так актыўна. Усё ж такі гэта садзейнічае ў тым ліку аналізу сітуацыі ў свеце і выпрацоўцы сумесных дзеянняў, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Разам мы ўбачылі небяспеку, дапусцім, кібератак (гэта самае небяспечнае сёння). Разам мы пачынаем весці інфармацыйнае проціборства, таму што нас атакуюць пастаянна інфармацыйна. Ды і ў нас праблем хапае, мы адзін на аднаго часам наскокваем у інфармацыйным полі, а гэта не што іншае, як інфармацыйнае проціборства, якое можа прывесці да вайны. Інакш кажучы з'явіліся новыя віды пагроз, мы гэта разам бачым і разам пачынаем рэагаваць. Гэта таксама дзякуючы АДКБ".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі