Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 красавіка 2017, 10:24

Лукашэнка: рашэнні па аграрных пытаннях і прамысловай палітыцы будуць прымацца на ВДС

4 красавіка, Санкт-Пецярбург /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Рашэнні па аграрных пытаннях і прамысловай палітыцы будуць прымацца на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сапраўды вырашылі праблемы і па пытаннях нафтагазавага комплексу. Доўга абмяркоўвалі аграрную праблему, але дамовіліся аб тым, што яна ў нас на парадку дня Вышэйшага дзяржаўнага савета. Гэтак жа, як і пытанне па прамысловай палітыцы. І мы ў бліжэйшы час узгоднім тэрміны і прымем рашэнне па гэтых і іншых пытаннях ужо на пасяджэнні ВДС", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Уладзімір Пуцін таксама адзначыў, што бакі ўдзялілі шмат часу абмеркаванню супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі. "Я папрасіў урад Расійскай Федэрацыі, каб на гэтым тыдні нашы спецыялісты выехалі ў Беларусь і прапрацавалі там з калегамі на адпаведных прадпрыемствах, адносна якіх узніклі нейкія сумненні з пункту гледжання выканання фітасанітарных норм", - заявіў Прэзідэнт Расіі.

"Думаю, гэта тыя пытанні, якія вырашаюцца ў ходзе практычнай сумеснай работы ў тым духу, які склаўся паміж нашымі краінамі на працягу ўжо многіх гадоў пасля падпісання пагаднення аб стварэнні Саюзнай дзяржавы", - дадаў расійскі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі