Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 жніўня 2018, 09:30

Лукашэнка: работнікі будкомплексу ўносяць значны ўклад у дынамічнае развіццё эканомікі

8 жніўня /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў будаўнічага комплексу з надыходзячым прафесійным святам - Днём будаўніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гісторыя айчыннай будаўнічай індустрыі памятае нямала прыкладаў самаадданай працы, што выклікаюць пачуццё гонару і шчырага захаплення. Людзі, якія выбралі гэту прафесію, заўсёды карысталіся заслужанай павагай у грамадстве. У многім дзякуючы іх таленту і старанню мяняецца аблічча нашай Беларусі, узводзяцца камфортныя мікрараёны, утульныя дзіцячыя сады і школы, сучасныя спартыўныя арэны", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што работнікі будаўнічага комплексу ўносяць значны ўклад у дынамічнае развіццё эканомікі, пашыраючы геаграфію экспарту сваіх паслуг.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што багатая архітэктурная спадчына і ўласцівае беларускаму народу імкненне да стварэння заўсёды будуць натхняць сучаснае пакаленне будаўнікоў на рэалізацыю новых задач і амбіцыйных праектаў, а дасягнутыя поспехі стануць асновай для выхавання дастойных пераемнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі