Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 мая 2019, 10:53

Лукашэнка прывёў да прысягі суддзю Канстытуцыйнага суда Беларусі

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння прывёў да прысягі суддзю Канстытуцыйнага суда Беларусі Алу Бодак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ва ўрачыстай абстаноўцы Ала Бодак прамовіла тэкст прысягі, узяўшы на сябе абавязацельства добрасумленна і бесстаронна абараняць канстытуцыйны лад і вяршэнства Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пасля прынясення суддзёй прысягі Прэзідэнт уручыў ёй пасведчанне суддзі Канстытуцыйнага суда і падарачны экзэмпляр Канстытуцыі Беларусі. На цырымоніі таксама прысутнічалі старшыні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў прафесійных поспехаў Але Бодак, адзначыўшы, што яе сённяшні подпіс у акце аб прынясенні прысягі з'яўляецца важнейшым у жыцці. "Не кожнаму даецца такое права і такая магчымасць - быць членам самага вышэйшага суда ў нашай краіне - Канстытуцыйнага суда", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён пазітыўна ацаніў вялікі вопыт работы Алы Бодак, у тым ліку ў статусе намесніка міністра юстыцыі, дзейнасць у якасці кіраўніка парламенцкай камісіі.

Кіраўнік дзяржавы назваў Канстытуцыйны суд "творчай лабараторыяй вядучых юрыстаў" і адзначыў, што менавіта ад высакакласных юрыстаў гэтага суда чакае канкрэтных прапаноў па ўдасканаленні Канстытуцыі. "Прашу вас быць і творчымі людзьмі. Не толькі даваць заключэнні, весці спрэчкі і дыялогі, не толькі, як гэта ў юрыстаў прынята апошнім часам, спрачацца, хто важнейшы (я, дарэчы, задаволены, што ідзе такая спрэчка, гэта добра, калі ідуць дыскусіі), але запомніце, вы людзі творчыя, і краіна ад вас чакае добрых прапаноў па ўдасканаленні нашай Канстытуцыі і ўсяго масіву нашага заканадаўства", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі