Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка прысудзіў спецыяльную прэмію "Беларускі спартыўны Алімп" 2017 года

Прэзідэнт 09.01.2018 | 09:00

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" 2017 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэміі ўдастоена галоўны трэнер нацыянальнай каманды па скачках на батуце Вольга Уласава за падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, пераможцаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы. Яна выхавала плеяду батутыстаў, сярод якіх алімпійскі чэмпіён 2016 года Уладзіслаў Ганчароў, а таксама пераможцы і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Лаўрэатам прэміі стаў спецыяльны карэспандэнт аддзела каментатараў галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 5" заслужаны дзеяч культуры Уладзімір Навіцкі. Ён з'яўляецца адным з самых вядомых спартыўных каментатараў і вопытных супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі, членам некалькіх спартыўных федэрацый, суаўтарам і вядучым штотыднёвага ток-шоу "Вялікі спорт", спецыяльнага праекта "Авертайм: КХЛ". Уладзімір Навіцкі прадстаўлены да спецыяльнай прэміі за значны асабісты ўклад у прапаганду здаровага ладу жыцця, папулярызацыю фізічнай культуры і спорту сярод шырокіх слаёў насельніцтва.

Дыплом лаўрэата прэміі за паспяховае выступленне на міжнародных спаборніцтвах, актыўную грамадзянскую пазіцыю, паважлівае стаўленне да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь атрымае член нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы майстар спорту Віялета Скварцова. У юніёрскай узроставай катэгорыі спартсменка, якая выступае ў трайным скачку, заваявала тытулы чэмпіёнкі Беларусі 2016 года, чэмпіёнкі Еўропы 2017 года, устанавіла рэкорд Беларусі.

На цырымоніі ўзнагароджання чэмпіянату Еўропы 2017 года Віялета Скварцова, нягледзячы на пагрозу санкцый, пакінула п'едэстал гонару ў знак пратэсту супраць выканання гімна іншай краіны замест Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Відэаролік з учынкам спартсменкі сабраў на канале YouTube 8,3 млн праглядаў і 17 тыс. каментарыяў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Экспарт прадукцыі АПК Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-маі вырас на 6,5% і дасягнуў $2,071 млрд.