Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 студзеня 2018, 11:28

Лукашэнка пракаменціраваў дыскусіі вакол супадзення ў Беларусі выбарчых кампаній 2020 года

25 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў дыскусіі вакол супадзення выбарчых кампаній 2020 года. Адпаведную заяву ён зрабіў сёння на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Парламенцкія выбары - шмат розных пунктаў гледжання, паколькі яны супадаюць з прэзідэнцкімі выбарамі. Мы, вядома, афішыраваць пакуль не будзем яго, але тым не менш у вас пункт гледжання свой ёсць. Як вы бачыце выхад з гэтай сітуацыі?" - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

"Пры гэтым я хачу сказаць, што мы ні ў якім разе не павінны тут неяк хітраваць, як некаторыя пішуць з пятай калоны ў сродках масавай інфармацыі, асабліва ў інтэрнэце, што Лукашэнка тут пойдзе не нейкія датэрміновыя выбары для таго, каб выйграць час, яшчэ штосьці, - сказаў Прэзідэнт. - Глупства. Я ніколі не іграўся з гэтымі рэчамі і іграцца не збіраюся".

"Калі будзе прынята рашэнне аб тым, каб развесці гэтыя выбары ў часе або ж праводзіць сумесна (мне хацелася б ведаць ваш пункт гледжання), мы аб гэтым скажам загадзя, каб органы ўлады і жадаючыя стаць членамі парламента і кандыдатамі ў прэзідэнты падрыхтаваліся да гэтага. Мы тут нікога падманваць не маем намеру", - падкрэсліў беларускі лідар.

Як паведамлялася, згодна з календаром выбараў і рэферэндумаў, прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе павінны прайсці не пазней за 20 жніўня, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў - не пазней за 10 верасня, выбары членаў Савета Рэспублікі - не пазней за 11 верасня. У сувязі з гэтым раней старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заяўляла, што прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Беларусі ў 2020 годзе сумяшчацца не будуць. "Я думаю, у канцы 2019 года трэба праводзіць нейкую выбарчую кампанію. Лістапад 2019-га - ідэальны перыяд для гэтага", - адзначала яна ў адным з інтэрв'ю.-0-

Лукашэнка абмеркаваў з Андрэйчанкам кадравы патэнцыял Палаты прадстаўнікоў і міжнародную дзейнасць
Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся пытаннямі заканатворчай дзейнасці парламента, а таксама папрасіў ахарактарызаваць яго склад з пункту гледжання кадравага патэнцыялу.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі