Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка пра дэкрэт нумар 7: больш няма ніякіх перашкод рабоце бізнесу

Прэзідэнт 22.12.2017 | 12:37
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

22 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. У Беларусі больш няма ніякіх перашкод для прадпрымальніцкай дзейнасці. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ключавым з прынятых дакументаў з'яўляецца дэкрэт, у якім размова ідзе аб тым, каб даць людзям магчымасць развіваць сваю справу, а не думаць пра шматлікія бюракратычныя фармальнасці. Хочаш займацца бізнесам - ідзі і працуй! Больш ніякіх перашкод гэтаму няма. Дастаткова падаць адно паведамленне ў выканкам - усё! На наступны дзень можна пачынаць работу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт канстатаваў, што зведзены да мінімуму і сабраны ў адным дакуменце ўсе тэхнічныя патрабаванні. Так, колькасць правіл пажарнай бяспекі скарочана ў 11 разоў, санітарных патрабаванняў - у 13 разоў, ветэрынарных - у 10. Скасаваны многія ўстарэлыя адміністрацыйныя працэдуры.

"Ну навошта нам узгадняць рэжым работы гандлёвага аб'екта? Прыватнік сам зацікаўлены працаваць столькі, колькі пакупнікі ідуць да яго за таварамі. Калі ў дзяржавы будзе нейкі іншы інтарэс, мы дамовімся. Або створым дзяржаўны пункт гандлю, абавяжам яго працаваць у той час, у які дзяржава лічыць патрэбным", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вырашаецца набалелае пытанне з перапрафіляваннем памяшканняў. "Больш не трэба будзе чакаць па некалькі месяцаў, каб на месцы цырульні адкрыць магазін і наадварот. Цяпер прадпрымальнікі змогуць выкарыстоўваць існуючыя плошчы без змянення іх прызначэння. Галоўнае, каб пры гэтым не парушаліся правы і інтарэсы іншых людзей", - падкрэсліў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Вынікі "Тыдня лесу - 2018" "Тыдзень лесу - 2018" быў прымеркаваны да Года малой радзімы і прысвечаны аднаўленню лясоў, што пацярпелі ад масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў у 2017 годзе.