Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 сакавіка 2018, 09:05

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з пераканаўчай перамогай на выбарах Прэзідэнта Расіі

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з пераканаўчай перамогай на выбарах Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэты вынік сведчыць аб высокім даверы і падтрымцы грамадзянамі Расіі ўзятага курсу на ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, умацаванне яе аўтарытэту на міжнароднай арэне. Упэўнены, што гістарычныя вузы дружбы і ўзаемаразумення нашых народаў стануць залогам далейшага пашырэння беларуска-расійскага стратэгічнага партнёрства", - гаворыцца ў віншаванні.

"Чакаем Вас з візітам у нашу краіну для правядзення пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы і абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і далейшых здзяйсненняў на карысць брацкага народа Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі