Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 кастрычніка 2017, 16:17

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава з 70-годдзем

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава з 70-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Валодаючы асобай артыстычнай энергетыкай, якая зачароўвае публіку, вы дасягнулі вяршынь дырыжорскага майстэрства і ўнеслі адметны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай і сусветнай музычнай культуры, - гаворыцца ў віншаванні. - Пад вашым кіраўніцтвам у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра шэдэўры класічнай і сучаснай музыкі набываюць новае арыгінальнае гучанне і глыбіню".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы таленту і актыўнай асветніцкай дзейнасці Аляксандра Анісімава ўсё больш людзей розных пакаленняў у Беларусі і за яе межамі адкрываюць для сябе каштоўнасць і значнасць высокага акадэмічнага мастацтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі