Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 жніўня 2018, 09:00

Лукашэнка павіншаваў Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога з днём нараджэння

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Каталікоса ўсіх армян Вярхоўнага Патрыярха Гарэгіна Другога з днём нараджэння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша нястомнае служэнне ўносіць значны ўклад ва ўстанаўленне ў сучасным грамадстве хрысціянскіх каштоўнасцей, маральных арыенціраў, ідэалаў міласэрнасці і справядлівасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што падзвіжніцкая праца Гарэгіна Другога будзе і ў далейшым садзейнічаць умацаванню даверу і дружбы паміж беларускім і армянскім народамі. Кіраўнік дзяржавы пажадаў яму здароўя, даўгалецця і невычэрпнай энергіі ў высокай пастырскай місіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі