Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 кастрычніка 2016, 09:00

Лукашэнка павіншаваў калектыў БДУ з 95-годдзем з дня заснавання ВНУ

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 95-годдзем з дня заснавання вышэйшай навучальнай установы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гады існавання ВНУ падрыхтавала больш як 150 тысяч спецыялістаў, якія ўнеслі значны ўклад у айчынную навуку, культуру і эканоміку. Яе выпускнікамі былі многія дзяржаўныя дзеячы, вядомыя вучоныя, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.

"Глыбокія веды і практычны вопыт выкладчыкаў, беражлівае стаўленне да традыцый забяспечваюць высокі ўзровень падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў, фарміруюць інтэлектуальнае багацце Беларусі і ўмацоўваюць яе прэстыж на сусветнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што адукацыйны, навуковы і культурны патэнцыял універсітэта дасць магчымасць яму выхоўваць сапраўдных прафесіяналаў і патрыётаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі