Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 сакавіка 2017, 09:13

Лукашэнка павіншаваў Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў з трыццацігоддзем яго ўтварэння

28 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ў адрас Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў у сувязі з трыццацігоддзем яго ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"На рахунку вашай арганізацыі нямала цікавых праектаў, значных мерапрыемстваў і ініцыятыў. Вы ўносіце неацэнны ўклад у падтрыманне стабільнасці і спакою ў нашай краіне, выхаванне падрастаючага пакалення ў духу маральнасці і патрыятызму. Жыццёвы і працоўны вопыт, прафесіяналізм і асабістыя якасці кожнага з вас з'яўляюцца дастойным прыкладам для пераймання", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ветэраны і ў далейшым будуць прымаць самы актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, садзейнічаць развіццю суверэннай беларускай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі