Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка не бачыць альтэрнатывы мінскай пляцоўцы для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

Прэзідэнт 13.02.2018 | 12:27

13 лютага, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Рэальнай альтэрнатывы мінскай перагаворнай пляцоўцы для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне на сённяшні дзень не існуе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па-ранейшаму з трывогай успрымаецца развіццё сітуацыі ў нашага бліжэйшага паўднёвага суседа. Беларусь прадаўжае забяспечваць неабходныя ўмовы для правядзення рэгулярных пасяджэнняў трохбаковай кантактнай групы. У 2017 годзе адбылося амаль 30 такіх сустрэч. Лічу, што, нягледзячы на розныя і даволі нечаканыя заявы (для грамадскасці, можа, нечаканыя, а для мяне гэта цалкам чаканыя заявы), рэальнай альтэрнатывы гэтай перагаворнай пляцоўцы на сённяшні дзень не існуе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым, адзначыў Прэзідэнт, за мінулы год у свеце не ўдалося пагасіць ні адзін з існуючых узброеных канфліктаў. Больш таго, узніклі новыя ачагі напружанасці, а палітычная канфрантацыя дзяржаў і блокаў атрымлівае заканадаўчае замацаванне ў нацыянальных стратэгіях.

"Разам з няспыннымі ўзброенымі канфліктамі і дэманстрацыяй гонкі ўзбраенняў у свеце актыўна выкарыстоўваюцца і іншыя формы міжнароднага націску. У іх ліку разнапланавыя санкцыі, шантаж, прыёмы эканамічнага ўдушэння, інфармацыйныя аперацыі. У той жа час механізмы падтрымання міжнароднай бяспекі практычна не працуюць, - канстатаваў кіраўнік дзяржавы. - У гэтых умовах асаблівае значэнне набываюць саюзніцкія адносіны нашай краіны".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Экспарт прадукцыі АПК Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-маі вырас на 6,5% і дасягнуў $2,071 млрд.