Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 ліпеня 2018, 10:31

Лукашэнка накіраваў спачуванне Эрдагану ў сувязі з трагічнай чыгуначнай аварыяй у Турцыі

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых у выніку чыгуначнай аварыі ў правінцыі Тэкірдаг. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з пачуццём вялікага смутку даведаліся пра шматлікія ахвяры ў выніку здарэння.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым, а таксама перадаў словы падтрымкі Прэзідэнту Турцыі і ўсяму турэцкаму народу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі