Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 лютага 2017, 09:04

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

8 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Літаратура адыгрывае выключную ролю ў вырашэнні агульнанацыянальных задач, захаванні духоўнай спадчыны, актывізацыі дыялогу культур, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Ваш маштабны форум служыць аўтарытэтнай пляцоўкай для абмену ідэямі, прымае шматлікіх гасцей з блізкага і далёкага замежжа".

Прэзідэнт лічыць глыбока сімвалічным, што дзякуючы выстаўцы тэма 500-годдзя ўсходнеславянскага кнігадрукавання набывае шырокае міжнароднае гучанне. Менавіта наш зямляк Францыск Скарына пяць стагоддзяў таму выдаў "Псалтыр" на старабеларускай мове, распачаўшы гісторыю айчыннай кнігі.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што мерапрыемства паслужыць развіццю друкаванага слова і ўзбагачэнню нацыянальнай літаратурнай традыцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі