Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 чэрвеня 2017, 17:57

Лукашэнка: менавіта з моладдзю мы звязваем надзеі на дынамічны ўздым усіх сфер жыцця грамадства

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Менавіта з моладдзю ў Беларусі звязваюць надзеі на дынамічны ўздым усіх сфер жыцця грамадства. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час Рэспубліканскага балю выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хачу звярнуцца з добрымі словамі да ўсіх выпускнікоў. Дзейнічайце, стварайце, працуйце - і абавязкова даб'яцеся поспеху. Не забывайце, што дасягнуць вяршыні прафесійнага майстэрства можна толькі пастаянна папаўняючы свой багаж ведаў і вопыту. Дастойна апраўдвайце давер вашых настаўнікаў і бацькоў. Усё, что ў вас сёння ёсць, - гэта, вядома ж, ваша заслуга, але больш - вашых бацькоў, настаўнікаў. Вы для сваіх бацькоў, настаўнікаў - самае дарагое ў жыцці, увасабленне задум, планаў на будучае. Менавіта з вамі, адукаванымі і энергічнымі, мы звязваем надзеі на дынамічнае развіццё ўсіх сфер жыцця беларускага грамадства", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта цудоўнае свята - урачысты акорд на заканчэнне студэнцкага перыяду. "Пахвальна, што вы прайшлі яго паспяхова. Атрымалі добрыя веды і навыкі. Набылі прафесію і вопыт грамадскай работы. Словам, стартавая пляцоўка для руху наперад у вас ёсць, і яна надзейная, - канстатаваў ён. - Цяпер вы ўжо дыпламаваныя спецыялісты. Перад вамі адкрыты новыя гарызонты. Першае рабочае месца, сацыяльны статус вам гарантаваны дзяржавай. Але далёка не ўсюды такое стаўленне да маладых спецыялістаў".

Разам з тым Прэзідэнт заўважыў, што сённяшняя ўрачыстасць з'яўляецца важнай падзеяй не толькі ў асабістым лёсе выпускнікоў, але і ўсёй Беларусі. Невыпадкова яна праходзіць у Палацы Незалежнасці - храме беларускай дзяржаўнасці. "Гэта знак павагі да моладзі, да новага пакалення спецыялістаў", - падкрэсліў ён.

На Рэспубліканскім балі выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Аляксандр Лукашэнка таксама ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды і аб'явіў падзякі Прэзідэнта выкладчыкам і выпускнікам устаноў вышэйшай адукацыі. Пасля заканчэння афіцыйнай цырымоніі гасцей свята чакала насычаная канцэртная і забаўляльная праграма.

Усяго на мерапрыемства запрошаны больш за 270 гасцей, сярод іх службовыя асобы краіны, кіраўнікі беларускіх дзяржаўных і прыватных ВНУ, выкладчыкі і выпускнікі з усіх абласцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі