Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 ліпеня 2017, 13:35

Лукашэнка лічыць прынцыповым пытанне аптымізацыі сілавых структур

27 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць прынцыповым пытанне аптымізацыі сілавых структур. На важнасць гэтай тэмы кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вызначым узровень колькасці, затраты на тыя ці іншыя напрамкі, прывядзём гэта ў адпаведнасць у бягучым годзе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У далейшым пытанні аптымізацыі не знікнуць, лічыць Прэзідэнт, але гэта будзе ўжо задача кіраўнікоў ведамстваў. "Мы іх будзем проста трымаць на кантролі, стымуляваць да аптымізацыі структур. Але ўжо не на самым высокім узроўні і не ў маштабах краіны, як мы гэта робім цяпер", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі