Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лістапада 2016, 15:15

Лукашэнка: Для Расіі Трамп таксама не падарунак

14 лістапада, Магілёў /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што на пасадзе Прэзідэнта ЗША выбраны Дональд Трамп будзе ў першую чаргу адстойваць амерыканскія інтарэсы, а таму пакуль рана рабіць высновы аб тым, як яго выбранне паўплывае, напрыклад, на адносіны з Расіяй. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння ў час размовы з працоўным калектывам ААТ "Магілёўхімвалакно", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі хтосьці радуецца? Я чуў у Расіі: Трампа выбралі - гэта добра, Хілары - дрэнна. Ужо магу сказаць, што гэта (выбранне Трампа. - Заўвага БЕЛТА) - не падарунак", - заявіў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў сваю пазіцыю тым, што агульны напрамак палітыкі ЗША адносна Расіі, калі б перамагла Хілары Клінтан, быў бы зразумелым. Але да ўлады прыйшоў Дональд Трамп, а галоўны яго лозунг і ідэя заключаецца ў тым, каб зрабіць Амерыку вялікай. "А дзе месца Расіі?" - задаў рытарычнае пытанне беларускі лідар.

"Таму не трэба спяшацца і заяўляць, што гэта падарунак. Прыйшоў да ўлады амерыканскі грамадзянін, які любіць Амерыку і які хоча, каб гэта краіна была яшчэ мацнейшай, чым цяпер", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"А вось дзе будзе месца глабальных дзяржаў і наша - пытанне. Нам не згубіцца б у гэтым віры. І вы не хвалюйцеся, мы не згубімся", - запэўніў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі