Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 верасня 2016, 16:07

Лукашэнка даручыў прывесці ў парадак тэрыторыю вакол ракі Свіслач у Мінску

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў прывесці ў парадак тэрыторыю вакол ракі Свіслач у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Планаў безліч, мы плануем нешта вялікае, а вы паглядзіце, што ў цэнтры горада робіцца з гэтай воднай паверхняй. Пачалі разбурацца набярэжныя і да таго падобнага. Таму я даручыў прывесці іх пакуль у парадак", - сказаў Прэзідэнт.

"Можа, мы калі-небудзь будзем іх мадэрнізаваць, калі грошы з'явяцца. Але галоўнае не ў тым, каб усё ў мармур або граніт абраміць. Але прывесці трэба ў парадак тое, што ёсць. Гэту работу трэба хутка завяршыць. Аднавіць тое, што было. Таму што ўсё роўна давядзецца да гэтага вяртацца", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнту далажылі аб праведзеных ужо работах па добраўпарадкаванні прыбярэжных зон Свіслачы ў межах горада, а таксама аб перспектыўных планах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі