Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 мая 2017, 14:17

Лукашэнка даручыў Наскевічу асабіста разабрацца з "няпростай сітуацыяй" адносна новага старшыні Аршанскага райвыканкама

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў старшыні Следчага камітэта Івану Наскевічу асабіста разабрацца з непрыемнай сітуацыяй, што адбылася з Леанідам Пянькоўскім, які нядаўна ўзначаліў Аршанскі райвыканкама. Яна звязана з дзеяннямі аператыўных службаў адносна службовай асобы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Хто даў права да чалавека, узгодненага да назначэння Прэзідэнтам, урывацца ў дом. Для таго, каб праваахоўным органам нават весці нейкія расследаванні па чалавеку, які ўваходзіць у кадравы рэестр Прэзідэнта, патрэбна згода Прэзідэнта. Уварваліся, пачалі нешта ўдакладняць, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Новы чалавек прыйшоў працаваць. Кляймо на ім паставілі. Нядобры сігнал".

"Матэрыялы ўжо ёсць. Разбярыцеся. Мне патрэбна мужчынская, сапраўдная ацэнка гэтай сітуацыі", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі