Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2017, 15:45

Лукашэнка: да рэфармавання завочнай адукацыі падыдзем вельмі акуратна

24 жніўня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Да рэфармавання завочнай адукацыі ў Беларусі падыдуць вельмі акуратна. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педагагічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба, каб завочную адукацыю атрымлівалі тыя, каму гэта трэба і хто нам патрэбны - дзяржаве і эканоміцы. Сёння абмяркоўваецца, платная або няплатная завочная адукацыя, колькі, дзе, як і іншае. Жыццё пакажа. Мы не будзем тут ламаць, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Мы вельмі акуратна падыдзем да гэтага пытання. Гэта чуюць члены ўрада і міністр".

Прэзідэнт запэўніў: тых людзей, якія сапраўды маюць патрэбу ў атрыманні завочнай адукацыі, дзяржава будзе падтрымліваць. Акрамя таго, прадпрыемствы таксама змогуць аплачваць вучобу сваім спецыялістам. "Так ёсць і цяпер: недзе сам плаціць, недзе - бюджэт, недзе - прадпрыемства. Мы захаваем усё лепшае, але мы ў пачатку шляху. Таму не трэба думаць, што мы заўтра зломім усё: была завочная адукацыя - і цяпер яе не стане".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі