Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 красавіка 2018, 12:20

Лукашэнка: без працы ніякі рынак не выратуе

10 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Без працы не будзе ніякага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і ніякія рыначныя механізмы не выратуюць. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў правільнасць таго, што ў свой час Беларусь не пайшла па шляху шокавых рэформ і пераўтварэнняў. "Мне ўжо вас не трэба пераконваць у гэтым. А тады мне даводзілася гэта рабіць. Усім расказваць, што не спяшайцеся, у нас свае асаблівасці, сваё жыццё. Мы будуем сваю краіну. Не трэба бегчы за Расіяй у тым ліку па гайдараўскіх рэформах. Калі б мы па гэтай шокавай тэрапіі прайшлі, краіны сёння не было б. Без працы нічога не будзе. Ніякі рынак не выратуе", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў значнасць таго, што многія ў Беларусі сапраўды ганарацца сваёй краінай. "І мы не балбатнёй стварылі незалежную Беларусь, а рэальна. З намі лічацца!" - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі