Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ва ўмацаванні ўсебаковага партнёрства з Арменіяй

Прэзідэнт 11.06.2018 | 11:09
Фота з архіва
Фота з архіва

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна з 25-годдзем з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За мінулую чвэрць стагоддзя беларуска-армянскія сувязі набылі ўстойлівую дынаміку развіцця, падтрымліваецца канструктыўны дыялог. Фундаментам плённага супрацоўніцтва абедзвюх дзяржаў заўсёды былі трывалыя традыцыі дружбы і ўзаемаразумення паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі зацікаўлены ў прадаўжэнні і ўмацаванні ўсебаковага партнёрства з Арменіяй, у тым ліку ў рамках рэалізацыі інтэграцыйных ініцыятыў і новых сумесных праектаў у розных сферах.

Армен Саркісян у сваім віншавальным пасланні Прэзідэнту Беларусі выказаў упэўненасць, што інтэнсіўны палітычны дыялог, практычныя крокі па раскрыцці патэнцыялу армяна-беларускага ўзаемадзеяння, нарошчванні ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і далейшым пашырэнні сувязей у гуманітарнай сферы ў поўнай меры адпавядаюць даўгатэрміновым інтарэсам развіцця абедзвюх краін.

"Упэўнены, што яшчэ больш цеснае ўзаемадзеянне Ерэвана і Мінска ў рамках АДКБ, ЕАЭС і СНД, а таксама на шматбаковых міжнародных пляцоўках будзе і ў далейшым адыгрываць важную ролю ў дынамічным развіцці ўсяго комплексу партнёрства нашых дзяржаў", - адзначыў Армен Саркісян.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка атручэнняў грыбамі У Беларусі з пачатку года зарэгістравана 18 выпадкаў атручэння грыбамі, пры якіх пацярпелі 20 чалавек.