Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2017, 09:01

Лукашэнка: Беларусь і Украіна імкнуцца захаваць высокі ўзровень узаемавыгаднага партнёрства

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з Днём Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прыкметная актывізацыя беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва пацвярджае ўзаемнае імкненне нашых краін да захавання высокага ўзроўню ўзаемавыгаднага партнёрства. Даражу ўсталяванымі паміж намі адносінамі даверу і адкрытасці, якія даюць магчымасць весці эфектыўны дыялог", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што паспяховая рэалізацыя сумесных праектаў адкрые для Беларусі і Украіны новыя магчымасці і будзе садзейнічаць росту дабрабыту братэрскіх народаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі