Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 верасня 2017, 09:03

Лукашэнка адзначае вялікі ўклад Беларускага саюза афіцэраў ва ўмацаванне абараназдольнасці краіны

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускі саюз афіцэраў з 25-годдзем з дня ўтварэння грамадскага аб'яднання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"За чвэрць стагоддзя ваша арганізацыя актыўна праявіла сябе ў садзейнічанні ўмацаванню абараназдольнасці краіны, а ветэраны Узброеных Сіл, застаючыся вернымі высакародным традыцыям служэння Айчыне, з'яўляюцца надзейнай апорай дзяржавы ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні насельніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў асаблівую ўдзячнасць аб'яднанню за добрасумленную работу, накіраваную на прапаганду слаўных баявых традыцый Узброеных Сіл, гераічнай гісторыі беларускага народа, а таксама на кансалідацыю афіцэрскага корпуса і прыцягненне яго да падрыхтоўкі прызыўной моладзі для службы ў арміі і паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі