Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 чэрвеня 2017, 10:42

Гомель і Брэст занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару як лепшыя ў сацыяльна-эканамічным развіцці

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гомель і Брэст занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару як лепшыя гарады ў сацыяльна-эканамічным развіцці. Адпаведны ўказ Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі нумар 222 ад 23 чэрвеня "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2016 год" апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця пераможцамі спаборніцтва сталі: сярод раёнаў - Гродзенскі і Дзяржынскі, сярод гарадоў і раёнаў у гарадах - Гомель, Савецкі раён Мінска і Брэст.

Сярод арганізацый прамысловасці найлепшых паказчыкаў дасягнулі СТАА "Белвест" і Віцебскі завод трактарных запасных частак (сярод арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржкіравання); Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат і Калінкавіцкі малочны камбінат (сярод арганізацый, падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам); ВПУП "Вікторыя" і ТАА "Бель Бімба плюс" (з ліку юрыдычных асоб без ведамаснай падпарадкаванасці).

У ліку лепшых будаўнічых арганізацый апынуліся "Брэстжылбуд", Бялыніцкая перасовачная механізаваная калона нумар 241, "Гроднапрамбуд". Найбольш паспяховымі прадпрыемствамі сельскай і рыбнай гаспадаркі сталі вытворчыя кааператывы "Свіцязянка-2003", "Ларынаўка", "Асавецкі" і калгас "Радзіма", агракамбінат "Дзяржынскі", саўгас-камбінат "Зара".

На Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2016 год таксама трапяць Брэсцкі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання, гімназія нумар 1 Віцебска, гімназія нумар 41 Мінска імя В.Х. Сярэбранага, Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй нумар 3. Арганізацыі аховы здароўя прадставяць Дзяржынская цэнтральная раённая бальніца, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Кардыялогія", культуры - Гомельскі дзяржаўны цырк, Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Акрамя таго, пераможцы вызначаны ў сферах лясной гаспадаркі, спорту, навукі, турызму, гандлю, грамадскага харчавання, паштовай і тэлекамунікацыйнай дзейнасці.

Па эканоміі рэсурсаў лепшымі прызнаны Магілёўская і Брэсцкая вобласці, Гомель, Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці, Акцябрскі раён Гомельскай вобласці, Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці, Ленінскі раён Мінска. Сярод арганізацый прамысловасці ў гэтай сферы пераможцамі прызнаны СТАА "Белвест", Акцябрскі завод сухога абястлушчанага малака, КУВП "Мінскводаканал", ТАА "Бель Бімба плюс", СТАА "Белсыр" і шэраг іншых арганізацый.

Савету Міністраў даручана афіцыйна адкрыць абноўленую Рэспубліканскую дошку Гонару напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі