Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 кастрычніка 2016, 15:17

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прапануе ўзмацніць абарону правоў працоўных

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прапануе ўзмацніць абарону правоў працоўных. Размова аб гэтым ішла ў час рабочай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй ФПБ Міхаілам Ордам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля заканчэння сустрэчы Міхаіл Орда растлумачыў журналістам, што ёсць выпадкі, калі наймальнік спрабуе сэканоміць выключна за кошт супрацоўнікаў шляхам скрытага скарачэння або прымусу да звальнення. "Гэта адбываецца шляхам непрадаўжэння кантракта, змянення ўмоў працы", - адзначыў старшыня ФПБ. Паводле яго слоў, Аляксандр Лукашэнка катэгарычна выказаўся супраць вырашэння праблемных пытанняў за кошт звальнення работнікаў. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што абарона правоў працоўных - галоўная задача і аснова сацыяльнай дзяржавы.

"Мы ўнеслі прапанову, каб павысіць прававую абарону тых, хто працуе па кантракце. Прафсаюзы прапануюць наступны механізм: калі ты адпрацаваў на кантракце год і да цябе няма ніякіх заўваг, з табой павінен быць прадоўжаны кантракт на максімальны тэрмін", - сказаў Міхаіл Орда.

У час сустрэчы Прэзідэнт абмеркаваў з Міхаілам Ордам рэалізацыю Генеральнага пагаднення паміж беларускім урадам, рэспубліканскімі аб'яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўсе дамоўленасці ў адпаведнасці з дакументам павінны выконвацца. "Мы прапануем адрэгуляваць гэтыя пытанні ў заканадаўстве, каб узмацніць абавязацельства па выкананні ўзятых на сябе абавязкаў", - дадаў кіраўнік федэрацыі.

Кіраўнік дзяржавы падрабязна цікавіўся, як праходзіць мадэрнізацыя структуры ФПБ. На думку Прэзідэнта, работа ў гэтым напрамку павінна прадаўжацца ў адпаведнасці з вопытам вядучых краін. Аптымізуюцца ўсе галіны эканомікі, і прафсаюзы не могуць застыць на месцы і быць у баку ад гэтага працэсу.

Міхаіл Орда таксама праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб становішчы Мінскага мотавелазавода, стане вытворчасці і сітуацыі ў працоўным калектыве. "Мы выказалі свае прапановы, як гэта вытворчасць павінна далей працаваць і развівацца. Адзін галоўны, неаспрэчны момант - завод ні пры якіх абставінах не можа быць згорнуты", - упэўнены старшыня ФПБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі